Центральная городская библиотека им. К.Маркса
Адным з важных шляхоў творчага пазнання рэчаіснасці з’яўляецца казка. Народныя казкі – найбагацейшы скарб, у іх увасоблены мудрасць, мастацкі талент народа, глыбокі роздум чалавека над жыццём, яго вопыт, назіранні за навакольнымі з’явамі. Беларуская казачная спадчына — бяздоннае багацце простай і прыгожай мудрасці. Дзякуючы казцы дзеці пазнаюць свет не толькі розумам, але і сэрцам.
У рамках агульнасістэмнага бібліятэчнага праекта «Жыве ў вяках беларускае слова» на абанеменце бібліятэкі прадстаўлена кніжная выстава «Таямнічы мір казак».
На выставе прадстаўлены беларускія народныя казкі, сучасныя казкі Раісы Баравіковай, Аляксея Якімовіча, Машы Чараковай, Марты Чарновай, Артура Вольскага, Валянціна Лукшы і іншых. Запрашаем усіх жадаючых дакрануцца да беларускай казкі.
«Кожнае дзiця мае права ведаць і захоўваць культуру свайго народа»
Выстава будзе дэманстравацца да 28 лютага.