Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса
Татальная дыктоўка ў бібліятэцы
21 лютага ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К.Маркса ў межах Дня роднай мовы сумесна з Магілёўскай гарадской арганізацыяй «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» адбудзецца татальная дыктоўка “Прага да ведаў”. Праверыць сваю пісьменнасць і напісаць дыктант па беларускай мове змогуць усе жадаючыя.
Дыктоўка пачнецца ў 15.00. Працы ўдзельнікаў праверыць прафесійны філолаг. Арыгінал тэксту і вынікі дыктоўкі будуць размешчаны на сайце бібліятэкі.
Папярэдні запіс абавязковы.
Таксама на працягу дня можна:
— прыняць удзел у віктарыне “Ці ведаеце вы беларускую мову?”;
— пазнаёміцца з выставай “Каб мова беларуская гучала”;
— адказаць на пытанні беларускай крыжаванкі “Фальклорныя матывы”.
Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне: 22 95 78.