Библиотека-филиал №1 им. Я. Коласа
Які гэта цуд – мова мая родная!
15 лютага ў ДУА “Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва” у рамках беларускіх чацвяргоў прайшоў урок беларусазнаўства “Хай гучыць родная мова”.
Гэты чацвер для вучняў 3-4 класаў стаў своеасаблівым падарожжам у чароўны свет роднай мовы. Яны праслухалі легенду “Адкуль пайшлі беларусы”, паданне “Колькі жыць чалавеку?” і зрабілі вынік, якая наша мова жывая, родная, гаворкая. Чаму жывая? Таму, што яна жыве з чалавекам заўсёды праз гады і дзесяцігоддзі, пакуль жыве чалавек, існуе і яго жывая мова. Вучні пазнаёміліся з кнігай “Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак”, пазналі такія новыя для сябе словы, як зюзя, лялё, валасень, лазнік і інш.. Адгадвалі загадкі, чыталі вершы, вывучылі дражнілкі і лічылкі. Пазнавальна і весела прайшоў урок беларусазнаўства. І як вынік – трэба любіць і шанаваць родную мову, бо: “Які гэта цуд – мова мая родная!”.
На абанеменце бібліятэкі арганізаваны прагляд літаратуры “Добрым кнігам – добры дзень!”