Бібліятэка-філіял № 2 імя І. Шамякіна
21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы прайшоў літаратурны марафон «Веру ў моц тваю, бацькоў святое слова».
Так, у фае бібліятэкі праходзіла апытанне «Слова дня», дзе ўдзельнікам трэба было напісаць часта ўжываемае слова на роднай мове на іх погляд. У выніку – гэта словы: «РАДЗІМА», «ДРЭВА», «ПРЫВІТАННЕ», «КАЛІ ЛАСКА».
На абанеменце па абслугоўванню дарослага чытача стартавала акцыя салодкі камплімент, удзельнікам якой неабходна было зрабіць камплімент бібліятэцы на роднай мове, і за гэта атрымаць салодкі прыз.
Акрамя таго, можна было пазнаёміцца з шэрагам выстаў. Адна з такіх выстаў — «ТОП-10 твораў беларускіх аўтараў трансфармаваных у аблокі тэгаў». Шмат слоў лётаюць вакол адзін аднаго, утвараючы воблака. Гэта, так бы мовіць, адлюстраванне таго, наколькі часта сустракаецца тое, ці іншае слова. У выніку, беларуская літаратура круціцца вакол слова «ШТО».
А для аматараў пісьменнікаў і паэтаў-землякоў працавала выстава «Вянок беларускіх аўтараў», дзе былі прадстаўлены найбольш папулярныя аўтары нашай малой Радзімы.
Таксама функцыянавала выстава-прапанова «Вернісаж чытацкіх задавальненняў», дзе ва ўсіх жадаючых была магчымасць пазнаёміцца з беларускімі аўтарамі.
У чытальнай зале па абслугоўванню дарослага чытача працавала інфармацыйная зона Lit-каверня «Тут кнігі радуюць сяброў і душы грэюць добрым словам», якая прапанавала карыстальнікам бібліятэкі падборку твораў на беларускай мове, дзе падрабязна апісваюцца народныя стравы. Тут можна было не толькі прачытаць гэтыя творы, але і атрымаць рэцэпт найбольш упадабанай стравы.
А для тых, хто не зусім добра валодае беларускай мовай, функцыянавала інфармацыйная зона «Навучы сябра размаўляць па-беларуску», якая давала магчымасць пазнаёміцца з літаратурай для авалодання беларускай гутарковай мовы.
Для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія наведваюць групу падоўжанага дня прайшло поле цудаў «Мой чароўны беларускі літаратурны край». Займальная гульня была прысвечана беларускім казкам і галоўным казачным героям.
І канешне, кожны чытач бібліятэкі ў гэты дзень атрымаў раздатачны інфармацыйны матэрыял з пералікам самых сучасных пісьменнікаў нашай Радзімы.