Центральная городская библиотека им. К. Маркса
21 лютага ў бібліятэцы ў межах Дня роднай мовы адбылася татальная дыктоўка “Прага да ведаў”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага. Для напісання быў выбраны ўрывак з твора К. Каліноўскага “Мужыцкая праўда”.
Па выніках дыктоўкі, адзнакі ад 7 балаў і вышэй атрымалі пісьмовыя работы Пракоф’евай Т., Турандзінай Г., Піменавай Я.В., Кузьмянковай К., Акуліч В.І., Катляровай Р., Дзенісенка А., Сцёсавай Д., Прасаловіч А.
Усе пісьмовыя работы знаходзяцца ў чытальнай зале бібліятэкі. Даведацца пра адзнакі можна па тэлефоне 22 95 78.