Дзіцячая бібліятэка–філіял № 3
У Год малой радзімы добрым падарункам для жыхароў мікрараёна стала аконная выстава-экспазіцыя творчых работ “Таленты зямлі магілёўскай” клуба “Вясёлка рукадзелля” ветэранскага аб’яднання, якая адкрылася ў бібліятэцы 15 красавіка.
Усю прыгажосць роднага магілёўскага краю, яго фарбы і ўзоры ўвабралі ў сябе таленавітыя карціны з стужак, прыгожыя вырабы з бісеру: іконы, пасхальныя яйкі, букеты кветак, дрэўцы і вышыванкі. Мы сапраўды можам ганарыцца таленавітымі магіляўчанкамі: Нінай Калайчук, Галінай Максімовіч, Галінай Бараноўскай, Людмілай Кацапавай, Нінай Бародзіч і Людмілай Трушкевіч, дзякуючы якім, мы маем магчымасць сэрцам дакрануцца да талентаў сваёй малой радзімы.
Выстава будзе працавацць да 15 мая. Запрашаем усіх жадаючых.