Дзіцячая бібліятэка-філіял № 3
У рамках цыкла мерапрыемстваў “У родным слове – цэлы свет” для навучэнцаў 5 “Г” класа ДУА “СШ № 5” прайшла акцыя “Што я ведаю пра вайну”, прысвечаная Дню Перамогі.
Дзеці прынялі ўдзел у пазнавальнай віктарыне “Ваенная азбука”, самыя актыўныя атрымалі салодкія пачастункі.
Урок памяці “Чацвераногія героі Вялікай Айчыннай вайны” распавядаў удзельнікам пра братоў нашых меншых, якія ваявалі разам з людзьмі, выцягвалі з пад абстрэлу параненых, працавалі связістамі, сапёрамі і, нават, падрывалі нямецкія цягнікі. Прагляд ваеннай хронікі і анімацыйны фільм пра сабак сталі добрым дапаўненнем да мерапрыемства.
Асаблівую цікавасць выклікала кніжная выстава “І памяць з кнігай ажывае”, на якой была прадстаўлена літаратура ваеннай тэматыкі з фонду бібліятэкі.
Напрыканцы мерапрыемства дзеткам быў паказаны невялікі відэа-канцэрт “Песні вайны”.