Дзіцячая бібліятэка–філіял № 3
У рамках Года малой радзімы бібліятэка працягвае цыкл аконных выстаў-экспазіцый “Таленты зямлі магілёўскай”, якія выклікалі сапраўдную цікавасць сярод жыхароў мікрараёна. Наступны падарунак – гэта выстава творчых работ магіляўчанкі Алены Гранскай.
Алена нарадзілася на Украіне, потым пераехала ў Расію, але больш за 20 год жыве і працуе ў горадзе Магілёве, які стаў для яе другой радзімай.
Курсы дызайнера-інтэр’ера і ландшафтнага дызайнера, якія скончыла Алена ў горадзе Магілёве, спрыялі раскрыццю талента жанчыны. Як творчы чалавек, яна займалася вышыўкай, роспісам рускіх матрошак. Яшчэ адным напрамкам творчасці майстра стала вышыванне стужкай, якім яна займаецца ўжо 4 гады.
Творчы талент Алёны Гранскай увабраў у сябе прыгажосць украінскай, рускай і беларускай зямель.
Выстава будзе дэманстравацца з 21 мая па 21 чэрвеня.
Запрашаем усіх жадаючых.