Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 324
Бібліятэка-філіял № 9 імя Я. Купалы — УК «ЦСГПБ»
Бібліятэка-філіял № 9 імя Я. Купалы
22.06.2018

ддIIя Купалаўскія чытанні ў Магілёве…

26 чэрвеня 2018 года ў бібліятэцы (пр-т Дзімітрава, 55) пройдуць II-я Купалаўскія чытанні “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”, прысвечаныя Году малой радзімы.

 У праграме:

  • літаратурная канферэнцыя  “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”;
  • прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Песняра святое імя” і выставачнай экспазіцыі, прысвечанай Янку Купалу;
  • работа тэматычных пляцовак:

“Радкоў чароўныя гукі” (чытанне вершаў Янкі Купалы);
“З Беларуссю Купалу яднаю” (выстава дзіцячага малюнка);
“Свет Купалы” (дэманстрацыя відэа).

Пачатак: 11.00
Уваход вольны
Тэл. для даведак: 78-46-45

Запрашаем усіх жадаючых!

Аб'ява 2-я Купалаўскія чытанні (1)


 

 Праграма

10.40 — 11.00  Рэгістрацыя ўдзельнікаў літаратурнай канферэнцыі
11.00 — 11.10  Адкрыццё Купалаўскіх чытанняў

Сцельчанка Дзіна Уладзіміраўна,
загадчык бібліятэкі-філіяла № 9 імя Янкі Купалы

11.10 — 11.40  “Святло Купалавага дому”: дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (гісторыя і сучаснасць): выступленне

Варонава Галіна Юр’еўна,
вучоны сакратар дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы

11.40 — 12.10  “Купала за незалежнасць”: выступленне

Клімуць Яраслаў Іванавіч,
дацэнт, кандыдат філалагічных навук,  беларускі пісьменнік, літаратурны крытык, педагог
 

12.10 — 12.40 “Янка Купала і Паўліна Мядзёлка: цікавыя факты жыцця і дзейнасці”: выступленне

Дзьячкоў Алег Уладзіміравіч,
кіраўнік Магілёўскага аддзялення ТБМ імя Ф. Скарыны

12.40 – 13.00  “Літаратурныя групы нацыянальных супольнасцей БССР у 1920 гады”: выступленне

Пушкін Ігар Аляксандравіч,
кандыдат гістарычных навук, краязнаўца

 13.00 – 13.20 “Аб творчай камандзіроўцы Янкі Купалы ў вёску Камуна ў маі – чэрвені 1933 года”: выступленне

Ляўчэня Зінаіда Сяргееўна,
народны мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

13.20 – 13.50  “Скульптура – душа горада”: выступленне

Вараб’ёў Андрэй Алегавіч,
скульптар

13.50 – 14.00  “Асоба Янкі Купалы ў аrt-street”: прэзентацыя-падарунак выставачнай экспазіцыі бібліятэкі

Печанькоў Пётар Міхайлавіч,
мастак

 14.00 – 14.10  “Няма ў нас мясціны той, дзе не б’ецца Купалава сэрца”: заключнае слова

Сцельчанка Дзіна Уладзіміраўна,
загадчык бібліятэкі-філіяла № 9 імя Янкі Купалы

 14.10 – 14.20  “Песняра святое імя”: прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай выставы і выставачнай экспазіцыі, прысвечанай Янку Купалу

Цінякова Ірына Іванаўна,
бібліятэкар бібліятэкі-
філіяла № 9 імя Янкі Купалы