Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 324
Библиотека-филиал № 9 им. Я. Купалы — УК «ЦСГПБ»
Библиотека-филиал № 9 им. Я. Купалы
10.10.2018

первая вос. гб 9«Восеньскія сустрэчы»

5 кастрычніка адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання – літаратурнага кафэ «У коле сяброў». Гасцямі паэтычнай вечарыны «Восеньскія сустрэчы» сталі творчыя людзі Магілёва – мастакі З.М.Ляўчэня і П.М.Печанькоў.

Гэтых абодвух цікавых асоб аб’ядноўвае яшчэ адзін талент, – на сустрэчы яны выступілі як вершатворцы.

Зінаіда Сяргееўна Ляўчэня прадставіла кнігу «Наше слово – вам». Гэта новы 7-мы зборнік літаратурнага аб’яднання «Ветэран». Яна прачытала змешчаную ў кнізе літаратурную замалёўку «У згодзе з прыродай» і верш «Малая радзіма», расказала многа цікавага са сваёй біяграфіі ў вершаванай і празаічнай форме.

Вершы Пятра Міхайлавіча Печанькова ўспрымаліся публікай са шчырай усмешкай, таму што напісаны яны з гумарыстычным і іранічным поглядам на наша жыццё і быт.

Удзельнікі мерапрыемства былі ўдзячны нашым гасцям за падораныя цудоўныя імгненні сустрэчы з паэтычным словам.

4vU0Pki8qPE 20181005_150739 20181005_151728 dbgXLmUwb88 DznLWb3_mp0 h8hR_SO182M первая вос. гб 9