Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 324
Центральная городская библиотека им. К. Маркса — УК «ЦСГПБ»
Центральная городская библиотека им. К. Маркса
13.11.2018

IMG_20181031_160426

У гэтым годзе адзначаецца 210 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — класіка беларускай літаратуры, адзнаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і драматургіі, паэта, тэатральнага і грамадскага дзеяча

З гэтай нагоды 31 лістапада ў чытальнай зале для ўдзельнікаў клуба “Суразмоўца” прайшоў літаратурны вечар “… Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы”.

У час мерапрыемства удзельнікі вечара азнаёміліся з невядомымі звесткамі з жыцця пісьменніка, паглядзелі відэарэпартажы самых знакамітых спектакляў па творах Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта” і “Ідылія”, здзейснілі віртуальную экскурсію ў Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі горада Бабруйска.

Увазе прысутных была прэзентавана кніжная выстава “Рамантык з Люцынкі”.

На жаль, далёка не ўсё напісанае В. Дуніным-Марцінкевічам захавалася да нашых дзён. Значная частка яго спадчыны страчана. Аднак нават тое, што дайшло да нас, дзівіць сваім аб’ёмам і разнастайнасцю. Вінцэнт Іванавіч усё жыццё імкнуўся да таго, каб у створаным ім мастацкім свеце панавалі суладнасць, спакой і  гармонія.

Яго творы  і жыццёвы прыклад заахвоцілі пісаць па-беларуску многіх яго паслядоўнікаў, бо ён па-сапраўднаму любіў сваю Беларусь.

IMG_20181031_145351 IMG_20181031_160426 IMG_20181031_160444 Снимок