Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса
Кніга — скарбніца ўсіх багаццяў, лекі для душы чалавечай, крыніца мудрасці. Менавіта з кнігі пачынаецца выхаванне чалавека і грамадзяніна.
На абанеменце аформлена кніжная выстава «Нам кніга – вечнае святло», дзе на кніжных паліцах размешчаны выданні знакамітых беларускіх літаратурных творцаў: Георгія Марчука, Максіма Танка, Наталлі Голубевай, Тамары Лісіцкай, Юліі Ляшко, Алеся Савіцкага.
Аматараў беларускай кнігі запрашаем на абанемент.
Выстава будзе дзейнічаць на працягу студзеня.