Библиотека-филиал №1 им. Я. Коласа
18 красавіка ў рамках імідж-праекта «Не змоўкне голас песняра» быў праведзены літаратурны час з прэзентацыяй «Музы Якуба Коласа».
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 8-х класаў ДУА «СШ №11». Для іх было вельмі цікава адкрыць для сябе Якуба Коласа не толькі як класіка, народнага паэта, грамадскага дзеяча, акадэміка, але як і звычайнага чалавека – са сваімі думкамі, пачуццямі, радасцямі, захапленнямі.
Якуб Колас вельмі ўзнёсла ставіўся да жанчын, да іх прыгажосці і абаяльнасці. Яны станавіліся яго музамі, са многімі ён сябраваў, перапісваўся, прысвячаў ім вершы. Яго музамі былі Аляксандра Зотава, Аляксандра Кетлер, Наталля Чакалінская і інш. Але праз усё жыццё ён пранёс любоў толькі да Марыі Міцкевіч – жонкі, жанчыны свайго жыцця, якая была для яго ўсім: каханай, сябрам, паплечніцай.
З цікавасцю вучні праслухалі песню «Каханне» ў выкананні ансамбля «Песняры» на словы Я. Коласа. Была таксамам прадстаўлена выставачная экспазіцыя «Запавет песняра: жыццёвы і творчы шлях Я. Коласа». Жадаючыя бліжэй пазнаёміліся з яго творчасцю, узялі кнігі на дом.