Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса
Іван Шамякін — творца сусветнага ўзроўню
Шаноўныя чытачы, раім пазнаёміцца з творамі класіка беларускай літаратуры, якія дэманструюцца на кніжнай выставе «Іван Шамякін. Летапісец эпохі». На выставе прадстаўлены знакамітыя творы: «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль», «Гандлярка і паэт» і іншыя. Гэта вынік нястомнай працы аднаго чалавека. І кожная яго кніга – гэта жыццё людзей, якое пісьменнік пражывае разам са сваімі героямі.
Іван Шамякін прайшоў Вялікую Айчынную вайну ад першай яе крывавай зарніцы да салюта Перамогі, гэта чалавек, які не прымаў зло і прызнаваў найвышэйшай вартасцю здольнасць дарыць людзям толькі дабро.
Выстава будзе дзейнічаць на працягу красавіка