Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 324
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса — УК «ЦСГПБ»
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса
12.02.2020

день бел.мовы4Дыктоўка 2020 ў бібліятэцы

21 лютага ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К.Маркса ў межах Дня роднай мовы сумесна з Магілёўскай гарадской арганізацыяй «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» адбудзецца дыктоўка 2020 “Прага да ведаў”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Праверыць сваю пісьменнасць і напісаць дыктоўку па беларускай мове змогуць усе жадаючыя.

Дыктоўка пачнецца ў 16.00. Працы ўдзельнікаў праверыць прафесійны філолаг. Арыгінал тэксту і вынікі дыктоўкі будуць размешчаны на сайце бібліятэкі.

Папярэдні запіс абавязковы.

Таксама на працягу дня можна:

  • прыняць удзел у турніры знаўцаў роднай мовы Такія знаёмыя назвы і словы, такая цудоўная родная мова”;
  • пазнаёміцца з выставай “Беларуская кніга: рэпертуар для моднага чытання”;
  • адказаць на пытанні тэста на пісьменнасць “Пішы па-беларуску” на сайце бібліятэкі.

Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне: 22 95 78.

день бел.мовы4