Библиотека-филиал № 1 им. Я. Коласа
“Магілёўшчына – жамчужына Беларусі”
(да 80-годдзя з дня заснавання Магілёўскай вобласці)
У рамках беларускіх чацвяргоў 11, 18 і 25 студзеня ў бібліятэцы прайшло завочнае падарожжа “Горад магілы льва”.
Вучні 4-6 классаў ДУА “СШ № 11, 17, 28 г. Магілёва” пазнаёміліся з легендай і даведаліся, што ў далёкія часы на месцы сучаснага Магілёва раслі дрымучыя лясы, якія былі надзейным прытулкам для народнага абаронцы волата Машэкі. У памяць аб ім на яго магіле людзі насыпалі высокі курган:
Над ёю з часам дрэвы палі,
І горад вырас, як з зямлі,
Яго Магілевам назвалі,
Бо йнакш прыдумаць не маглі.
Так напісаў у сваёй паэме “Курган” Я. Купала пра заснаванне Магілёва.
Нямала падзей, бурлівых і грозных, адшумела над ім, але магіляўчане з трапятаннем адносяцца да сваей гісторыі, зведкі якой захоўваюцца ў скарбніцы Магілёўскай вобласці – краязнаўчым музее.
З гісторыяй Магілёўскай вобласці нашы чытачы змаглі пазнаёміцца з кніг, якія былі прадстаўлены ў чытальнай зале бібліятэкі на адкрытым праглядзе літаратуры “80 год Магілёўскай вобласці”.