Библиотека – филиал №1 им. Я. Коласа
“Якуб Колас: гонар і слава зямлі беларускай”, пад такой назвай 12 красавіка ў бібліятэцы прайшоў літаратурны партрэт для вучняў 4-х класаў СШ №17.
Дзеці з цікавасцю слухалі звесткі з біяграфіі беларускага пісьменніка, даведаліся чаму ён узяў такі сімвалічны псеўданім, з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні аб жыцці паэта. Для прысутнічых прагучалі вершы і музычныя творы на словы Я. Коласа.
У канцы мерапрыемства быў праведзены агляд літаратуры ля выставачнай экспазіцыі “Запавет песняра: жыццёвы і творчы шлях Я. Коласа”.