Библиотека-филиал №1 им. Я. Коласа
Усяму пачатак родная мова
У кожнага народа ёсць мова, якая завецца роднай. Дзеля захавання моў ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Так, 21 лютага ў рамках Дня роднай мовы ў СШ №28 прайшоў урок беларусазнаўства “Усяму пачатак родная мова”.
Вучні 4-х класаў даведаліся, што наша мова ўзнікла даўно, з яе дапамогай людзі абменьваюцца думкамі, робяць новыя адкрыцці, наладжваюць сувязі паміж народамі. Паслухалі легенду “Адкуль пайшлі беларусы”. Пазналі для сябе такія новыя словы, як “зюзя” (бог зімы), “цёця” (багіня лета), “лазнік” (дух вогненнага паходжання). Чыталі вершы на беларускай мове і зразумелі, якая наша мова жывая, родная, гаворкая.
У бібліятэцы ў гэты дзень былі прадстаўлены кніжныя выставы: “Сузор’е фантастыкі і прыгод”, “Сэрцам роднага слова кранёмся”, “Смак беларускай мовы”.
На працягу дня праходзіла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”.