Библиотека-филиал № 2 им. И. Шамякина
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова — гэта цэлы свет, поўны прыгажосці, пяшчоты і чараўніцтва. Яна — жывая памяць народа, яго душа, яго здабытак.
Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэка-філіял № 2 імя І. Шамякіна наладзіла відэамост «Мова – жывая душа народа» з бібліятэкай імя А. С. Грыбаедава Санкт-Пецярбургскай дяржаўнай бюджэтнай установы культуры «Межраённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма імя М. Ю. Лермантава».
Падчас сустрэчы былі аб’яўлены вынікі відэачэмпіянату «Прачытай, каб я цябе ўбачыў». У гэты святочны дзень пераможцы і іх настаўнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі, падзякамі і падарункамі. Удзельнікі мерапрыемства змаглі акунуцца ў чароўны свет роднай беларускай мовы, паслухаць, як гучыць яна ў выкананні пераможцаў відэачэмпіянату. Выпускнікі і студэнты Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта прачыталі ўрыўкі з твораў Івана Шамякіна на польскай, украінскай, латышскай, грузінскай і іншых мовах.
Тысячы гадоў мова стваралася многімі пакаленнямі нашых продкаў, і кожнае слова ў ёй — нібы іскра чыстага золата! І каб яе не страціць, трэба любіць і шанаваць сваю родную мову.