Библиотека-филиал № 9 им. Я. Купалы
Сёння родная мова, як і любоў да роднай зямлі, застаецца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці нашага народа. Яна – аснова самабытнай і багатай культуры беларусаў, шматграннай і разнажанравай беларускай літаратуры.
Да Сусветнага дня паэзіі 24 сакавіка ў бібліятэцы прайшоў другі паэтычны конкурс «Сакавіцкае рэха», які быў арганізаваны сумесна з Таварыствам беларускай мовы і абласной арганізацыяй Саюза беларускіх пісьменнікаў.
У конкурсе прынялі ўдзел 11 выканаўцаў уласных вершаў. Ацэньваліся як мастацкія вартасці верша, так і яго аўтарскае выкананне. Адметна, што ўсе вершы выконваліся на роднай мове і амаль усе былі прысвечаны малой радзіме.
Лепшым аўтарам быў прызнаны Павел Бракоў, другое месца атрымала Ната Драздова, трэцяе месца заняў самы юны аўтар Арцём Новікаў.
Усім удзельнікам жадаем творчых поспехаў, дзякуем за актыўны ўдзел.