Библиотека-филиал № 9 им. Я. Купалы
17 мая ў бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню музеяў. «Святло Купалавага дому», так называлася віртуальная экскурсія, якую наведалі вучні 6 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 39 г. Магілёва».
У гэтым годзе споўніцца 75 гадоў з дня заснавання Купалавага дома – Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Рабяты завочна наведалі музей, дзякуючы тэлепректу «Музеі Беларусі» (канал «Беларусь-3»), які прапанаваў цікавую экскурсію. Гэта было цікавае віртуальнае падарожжа па экспазіцыйных залах музея з падрабязным расповедам пра іх. Вучні даведаліся, чым адрозніваецца дадзены музей ад іншых, убачылі яго багацце.
Затым дзяцей чакала экскурсія-прэзентацыя выставачнай экспазіцыі бібліятэкі, прысвечанай Янку Купалу «Нам засталася спадчына».
Насычаны відэашэраг і цікавая пазнавальная інфармацыя зрабілі мерапрыемства незабыўным.