Библиотека-филиал № 9 им. Я. Купалы
“Я песняй мілую сваю праслаўлю паміж народамі сваіх, чужых зямель…”
Янка Купала
6 сакавіка ў рамках праекта “Янка Купала – наш гонар і нацыянальная слава” адбылася літаратурна-паэтычная вечарына “Музы Янкі Купалы”.
На сустрэчы прысутныя аматарскага аб’яднання літаратурнае кафэ “У коле сяброў” даведаліся аб радасных хвілінах, перажываннях народнага паэта, звязаных з яго каханнем. Іх зацікавілі вершы інтымнай лірыкі (а іх у паэта больш за 40). Гэтыя вершы лірычныя і пранікнёныя, а самае галоўнае, што прысвечаны яны канкрэтным асобам — дзяўчатам, жанчынам, якія сустрэліся паэту ў яго нялёгкім жыцці, і да якіх у Янкі Купалы былі самыя замілаваныя і чыстыя пачуцці, шчырыя і паважлівыя адносіны.
У ходзе мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі прачыталі вершы Я. Купалы: “Да N”, “Не глядзі”, “На адвітанне”, “Падыйдзі , паглядзі”, “Быў гэта сон”, “Генацвале”, урывак з паэмы “Бандароўна”. Таксама дэманстраваліся музычна-паэтычныя відэакліпы: “Явар і каліна”, урывакі з паэмы “Яна і Я” (“Краса свету”, “На скрыжаваных пуцявінах з ёй сустрэўся…”).
Мерапрыемства праходзіла ў суправаджэнні электроннай прэзентаціі “Музы Янкі Купалы”. Прысутныя пазнаёміліся з выставай літаратуры “Беларускай песні ўладар”, прысвечанай жыццю і творчасці паэта.