Библиотека-филиал № 9 им. Я. Купалы
18 сакавіка 2018 г., напярэдадні Міжнароднага дня паэзіі, бібліятэка імя Янкі Купалы сумесна з Таварыствам беларускай мовы і абласной арганізацыяй Саюза беларускіх пісьменнікаў правяла конкурс выканаўцаў уласных вершаў «Сакавіцкае рэха».
У конкурсе прынялі ўдзел восем вершатворцаў, якія прадставілі на суд журы свае вершы. Адметна, што амаль кожны ўдзельнік выканаў верш, прысвечаны сваёй малой радзіме. Перамогу ў конкурсе атрымала маладая аўтарка Башарымава Крысціна. Таксама дыпломамі былі ўзнагароджаны Ляўчэня Зінаіда і Сазонава Кацярына.
Усім удзельнікам жадаем творчых поспехаў, дзякуем за актыўны ўдзел.