Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 324
Библиотека филиал им. Я. Купалы — УК «ЦСГПБ»
Библиотека филиал им. Я. Купалы
23.09.2019

Я – маленькая кропля з крыніцаў святых,
Што ваду жыватворчую маюць,
І зярнятка з мільёнаў зярняткаў жывых,
Што багацце Радзімы складаюць.

Алесь Казека

20 верасня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання – літаратурнае кафэ «Кола сяброў». На творчую вечарыну «Паэтычныя асеннія сустрэчы» быў запрошаны вядомы магілёўскі паэт, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» А. М. Казека.

На пачатку сустрэчы паэт асвяціў некаторыя факты сваёй біяграфіі, а затым прадставіў на суд слухачоў свае паэтычныя творы. Вершы ў яго розныя: сумныя і гумарыстычныя, лірычныя і патрыятычныя. Аўтар прызнаўся, што яго любімай тэмай з’яўляецца восень, выдатная пара года, калі заціхае прырода, выяўляючы сябе толькі ў яркіх фарбах. Многія з яго вершаў пакладзены на музыку ў творчым саюзе з магілёўскім кампазітарам М. А. Яцковым. Удзельнікам быў прадстаўлены музычны кліп «Восень».

А. М. Казека чытаў свае вершы пра прыроду, пра радзіму, пра каханне. Была закранута і тэма Вялікай Айчаннай вайны. Усіх уразіў відэа-ролік тэатралізацыі паэмы «Марыйка» ў выкананні артыстаў народнага тэатра ДУК «Палац культуры вобласці» пад кіраўніцтвам Алы Кусковай. Гэты твор Алесь Мікалавевіч прысвяціў ахвярам спаленых карнікамі беларускіх вёсак, і ў прыватнасці, сяла Боркі Кіраўскага раёна. Ад рук карнікаў загінулі амаль усе жыхары гэтай вёскі, у тым ліку блізкія сваякі паэта.

Сустрэча выдалася цікавай і пазнавальнай. Алесь Казека – чалавек натхнёны і таленавіты, чалавек з чулым сэрцам і шчырай душой, адкрыты, праўдзівы ў сваіх думках і словах. У адносінах Аляксандра Мікалаевіча да ўсяго ім сказанага можна было зразумець, што любоў і адданасць сваёй краіне — гэта не проста словы, а сапраўдны сэнс жыцця.