Бібліятэка-філіял № 9 імя Я. Купалы
II—я Купалаўскія чытанні ў Магілёве…
26 чэрвеня 2018 года ў бібліятэцы (пр-т Дзімітрава, 55) пройдуць II-я Купалаўскія чытанні “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”, прысвечаныя Году малой радзімы.
У праграме:
- літаратурная канферэнцыя “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”;
- прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Песняра святое імя” і выставачнай экспазіцыі, прысвечанай Янку Купалу;
- работа тэматычных пляцовак:
“Радкоў чароўныя гукі” (чытанне вершаў Янкі Купалы);
“З Беларуссю Купалу яднаю” (выстава дзіцячага малюнка);
“Свет Купалы” (дэманстрацыя відэа).
Пачатак: 11.00
Уваход вольны
Тэл. для даведак: 78-46-45
Запрашаем усіх жадаючых!
Праграма
10.40 — 11.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў літаратурнай канферэнцыі
11.00 — 11.10 Адкрыццё Купалаўскіх чытанняў
Сцельчанка Дзіна Уладзіміраўна,
загадчык бібліятэкі-філіяла № 9 імя Янкі Купалы
11.10 — 11.40 “Святло Купалавага дому”: дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (гісторыя і сучаснасць): выступленне
Варонава Галіна Юр’еўна,
вучоны сакратар дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы
11.40 — 12.10 “Купала за незалежнасць”: выступленне
Клімуць Яраслаў Іванавіч,
дацэнт, кандыдат філалагічных навук, беларускі пісьменнік, літаратурны крытык, педагог
12.10 — 12.40 “Янка Купала і Паўліна Мядзёлка: цікавыя факты жыцця і дзейнасці”: выступленне
Дзьячкоў Алег Уладзіміравіч,
кіраўнік Магілёўскага аддзялення ТБМ імя Ф. Скарыны
12.40 – 13.00 “Літаратурныя групы нацыянальных супольнасцей БССР у 1920 гады”: выступленне
Пушкін Ігар Аляксандравіч,
кандыдат гістарычных навук, краязнаўца
13.00 – 13.20 “Аб творчай камандзіроўцы Янкі Купалы ў вёску Камуна ў маі – чэрвені 1933 года”: выступленне
Ляўчэня Зінаіда Сяргееўна,
народны мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
13.20 – 13.50 “Скульптура – душа горада”: выступленне
Вараб’ёў Андрэй Алегавіч,
скульптар
13.50 – 14.00 “Асоба Янкі Купалы ў аrt-street”: прэзентацыя-падарунак выставачнай экспазіцыі бібліятэкі
Печанькоў Пётар Міхайлавіч,
мастак
14.00 – 14.10 “Няма ў нас мясціны той, дзе не б’ецца Купалава сэрца”: заключнае слова
Сцельчанка Дзіна Уладзіміраўна,
загадчык бібліятэкі-філіяла № 9 імя Янкі Купалы
14.10 – 14.20 “Песняра святое імя”: прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай выставы і выставачнай экспазіцыі, прысвечанай Янку Купалу
Цінякова Ірына Іванаўна,
бібліятэкар бібліятэкі-філіяла № 9 імя Янкі Купалы