Бібліятэка-філіял №9 імя Янкі Купалы
21 студзеня 2018 года бібліятэка сумесна з Таварыствам беларускай мовы і абласной арганізацыяй Саюза беларускіх пісьменнікаў распачынае сустрэчы ў паэтычнай майстроўні «Сакавіцкае рэха».
Да ўдзелу ў сустрэчах запрашаюцца ўсе словатворцы незалежна ад узросту, якія спрабуюць займацца вершаскладаннем на беларускай мове. Можна будзе пачытаць свае вершы ці паслухаць вершы іншых выканаўцаў, а таксама ўхвалу, заўвагі, крытыку, прапановы. Творцы, якія ўжо адзначыліся выданнем зборнікаў, падзеляцца сваім досведам, разважаннямі аб вершаскладанні. Сустрэчы будуць адбывацца кожную трэцюю нядзелю месяца.
У канцы сакавіка, да Міжнароднага дня Паэзіі будзе праведзены конкурс выканаўцаў уласных твораў. Лепшыя выканаўцы будуць адзначаны дыпломамі “Сакавіцкага рэха”.
Першая сустрэча адбудзецца 21 студзеня 2018 года ў памяшканні бібліятэкі-філіяла імя Янкі Купалы. Пачатак а 14-й гадзіне.
(пр-т Дзімітрава, 55)