07.03.2019
Ёсць у беларускай літаратуры асобы, якія ва ўсе часы прыцягваюць да сябе ўвагу і даследчыкаў, і чытачоў. На іх творах вучацца пачаткоўцы літаратуры, іх жыццё служыць матэрыялам для мастацкіх твораў і навуковых прац.
Такой асобай з’яўляецца Іван Паўлавіч Мележ, якому і быў прысвечаны інтэграваны ўрок «Палескай зямлі волат», які прайшоў для навучэнцаў 10 класаў ДУА «Сярэдняя школа №11, 19 г. Магілёва».
→