Бібліятэка-філіял № 6
25.02.2020
Зараз ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.
Кожны год бібліятэка ладзіць мерапрыемствы з нагоды гэтай знамянальнай даты. Сёлета, 21 лютага, ўпершыню ўдзельнікамі гэтых урачыстасцей сталі выхаванцы дзіцячага садка № 88 г. Магілёва. Дзеці зрабілі літаратурнае падарожжа «Мая беларуская кніга», дзе пазнаёміліся з беларускімі дзіцячымі кніжкамі, а згуляўшы ў інтарактыўную гульню «Лесвіца-славесніца», адкрылі для сябе новыя беларускія словы і даведаліся аб іх значэнні .
→