11.05.2018
У маі адзначаецца 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра.
Юбілей Янкі Маўра — гэта свята ўсіх, хто любіць падарожжа і цудоўныя прыгоды.
Янка Маўр умеў апісваць падзеі ў далёкіх, экзатычных краінах, ствараў фантастычныя сюжэты, прыдумваў неверагодныя гісторыі. І да сённяшняга дня мы з задавальненнем чытаем захапляльныя творы аднаго з самых яскравых і самабытных беларускіх пісьменнікаў – Янкі Маўра.