Детская библиотека-филиал № 10
У Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага чытачы бібліятэк, як і многія жыхары на ўсёй планеце, адзначалі цудоўнае свята – Міжнародны дзень роднай мовы.
У гэты дзень і дзеці, і дарослыя, з вялікім задавальненнем, прынялі ўдзел у Дне беларускай мовы «Іншай мовы мы сэрцам не чуем».
Для ніх у гэты дзень былі падрыхтаваны: акцыя «З вершамі ў кішэні», дзякуючы якой кожны жадаючы мог прачытаць вершы на баларускай мове і атрымаць лістоўку з ім у падарунак, экспазіцыя-пытанне «Любі, шануй, ведай роднае слова» і экспазіцыя-прызыў «Вывучаем родную мову!», дзе можна было разгадаць крыжаванкі, пазнаёміцца з малазнаёмымі беларускімі словамі, скарыстацца беларуска-рускімі слоўнікамі і іншай беларускай літаратурай. Навучэнцы малодшых класаў сталі ўдзельнікамі часа дзіцячага беларускага фальклора «Загадкі пра вясёлыя выпадкі», дзе ў гульнявой форме паглыбілі свае веды роднай мовы.