Детская библиотека-филиал № 10
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Супрацоўнікі бібліятэкі і яе чытачы таксама заўсёды святуюць гэтую дату.
У гэтым годзе чытачам былі прапанаваны: паэтычнае спатканне «З вершамі ў кішэні», літаратурна-гульнёвы калейдаскоп «Крок да роднай мовы», інсталяцыя “Размаўляй па-беларуску!”, выстава «Бабуліна спадчына» і інш.
Фармат мерапрыемстваў прапанаваў усім наведвальнікам акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, успомніць рэдка ўжываемыя, сучасныя, ці наадварот, даўно забытыя словы, успомніць навыкі карыстання слоўнікамі.
Паслухаць, як гучыць родная мова не толькі на ўроках літаратуры, 20 лютага змаглі навучэнцы пятых і шостых класаў сярэдняй школы № 46. Сумеснымі намаганнямі супрацоўнікаў дзіцячай і школьнай бібліятэк для іх быў арганізаваны літаратурна-гульнёвы калейдаскоп «Крок да роднай мовы». 21 лютага ўдзельнікамі гэтага мерапрыемства сталі вучні 5-х “Г” і “Д” класаў сярэдняй школы № 19. У ходзе мерапрыемства дзеці праслухалі інфармацыю аб гісторыі свята, прынялі ўдзел у інтэрактыўных гульнях, паразмаўлялі на роднай мове, успомнілі вершы беларускіх паэтаў. А галоўнае быў зроблены вывад: роднай мове — быць!