Дзіцячая бібліятэка-філіял № 3
У рамках акцыі “Дзень добры ў хату”, якая была прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы, у бібліятэцы прайшоў шераг мерапрыемстваў.
Так 19 лютага для навучэнцаў 6 “Д” класса СШ № 5 прайшла літаратурная гасцёўня “Дала мне маці гэту мову”, 20 і 21 лютага эстафету прынялі выхаванцы «Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г.Магілёва» і вучні 7” Д” класа СШ № 5, для якіх адпаведна адбыліся ўрокі роднай мовы “Ручай крыштальны мовы роднай”.
Магілёўскія паэтэсы Галіна Уладзіміраўна Іванова і Кананкова Анастасія Андрэеўна, якія далучыліся да свята, дэкламавалі свае вершы і гаварылі з любоўю пра сваю малую радзіму і беларускую мову.
Да свята на абанеменце былі аформлены: выстава-адкрыццё “Адзіная ў свеце літара Ў”, прысвечаная ўнікальнай па сваёй прыродзе літары, выстава-заклік “Сэрцам роднага слова краніся”, якая раскрыла для ўдзельнікаў веліч і прыгажосць кнігі на роднай мове.
На працягу дня для чытачоў праводзіліся інтэлектуальныя гульні: “Ці ведаеш ты родную мову?”, “Паспрабуй перакладзі”. Таксама чытачы адказвалі на жарты-загадкі і атрымлівалі салодкі пачастунак. Гэта спадабалася не толькі дзецям, але і дарослым.
Пагавары са мной на мове,
Забудзь на час пра «языкі».
Няхай гучаць у кожным слове
I продкі нашы, і вякі!