Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 324
Дзіцячая бібліятэка–філіял № 3 — УК «ЦСГПБ»
Дзіцячая бібліятэка–філіял № 3
21.05.2018

первая дб 3У рамках Года малой радзімы бібліятэка працягвае цыкл аконных выстаў-экспазіцый “Таленты зямлі магілёўскай”, якія выклікалі сапраўдную цікавасць сярод жыхароў мікрараёна. Наступны падарунак – гэта выстава творчых работ магіляўчанкі Алены Гранскай. 

Алена нарадзілася на Украіне, потым пераехала ў Расію, але больш за 20 год жыве і працуе ў горадзе Магілёве, які стаў для яе другой радзімай.

Курсы дызайнера-інтэр’ера і ландшафтнага дызайнера, якія скончыла Алена ў горадзе Магілёве, спрыялі раскрыццю талента жанчыны. Як творчы чалавек, яна займалася вышыўкай, роспісам рускіх матрошак. Яшчэ адным напрамкам творчасці майстра стала вышыванне стужкай, якім яна займаецца ўжо 4 гады.

Творчы талент Алёны Гранскай увабраў у сябе прыгажосць украінскай, рускай і беларускай зямель.

Выстава будзе дэманстравацца з 21 мая па 21 чэрвеня.
Запрашаем усіх жадаючых.

гр гр1 гр2 гранская 2 первая дб 3