Дзіцячая бібліятэка-філіял № 3
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі продкі.
У гэты дзень ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Умняша» прыйшлі ў гасцёўню «Дзень добры, беларуская хатка!». Дзеці размаўлялі на роднай мове, адгадвалі загадкі, гулялі ў «Беларускае лато», «Бульбу». Хлопчыкі спаборнічалі паміж сабой хто самы моцны. Атрымалі салодкія пачастункі.
Для ўсіх чытачоў былі аформлены і працавалі выставы: «Роднай мовы пералівы», «Чытайце беларускае!», «Do you … на сваёй мове?».
У фае бібліятэкі ўсіх наведвальнікаў сустракаў інфармацыйны калаж «Багата, родная ты мова…», дзе можна было даведацца пра беларускі арнамент.
Усі, хто завітаў у гэты дзень ў бібліятэку, з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах і гульнях вяселай граматыкі «Слова да слова – гэта бацькоўская родная мова»: «Складзі прыказку», «Беларускае лато»,«Паспрабуй перакладзі». Мініэкспазіцыя «Беларуская-самая мая» пазнаёміла чытачоў з беларускім жаночым адзеннем.
Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. Будзь жа разам ты з тымі, хто думае пра яе будучыню.