Детская библиотека-филиал № 8
У межах адзінага дня беларускай мовы вучні 7 «Б» класа наведалі бібліятэку №8, супрацоўнікі якой у гульнявой форме брэйн-рынга правялі гадзіну роднай мовы «Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова!» Навучэнцы адказвалі на конкурсныя пытанні па тэмах: «Скарбы роднай мовы», «Прыказкі і прымаўкі — моцны скарб нацыі», «Сустрэчы з казкай», «Перакладчыкі» і г.д.
Таксама быў прагледзены анімацыйны відэаролік «Будзьма беларусамі!», праслуханы ў фармаце аўдыёзапісу верш у выкананні аўтара Пімена Панчанкі, песня ансабля «Песняры» «Мова родная».
Усе атрымалі задавальненне і выказалі падзяку і жаданне яшчэ раз наведаць бібліятэку.