Детская библиотека-филиал им. А. С. Пушкина
“Шчаслівай зоркі самародак” – пад такой назвай адбыўся паэтычны ўспамін, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Мерапрыемства было арганізавана ў межах тыдня беларускай мовы і прайшло ў сярэдніх школах № 43 і № 37 для вучняў 9-11 класаў.
Кім быў Рыгор Барадулін для Беларусі і беларускай літаратуры, у чым унікальнасць яго творчасці?
Адказы на гэтыя пытанні пастараліся даць супрацоўнікі бібліятэкі. Для кожнага чытача Барадулін адкрываў сваю Беларусь. У сваю чаргу, кожны адкрываў Барадуліна для сябе па-свойму. Вось і бібліятэкары, распавядаючы пра цікавыя старонкі біяграфіі, багатую творчую спадчыну паэта, выказывалі сваё гледжанне і свае адносіны.
Прысутныя мелі ўнікальную магчымасць у запісы пачуць песню на словы Барадуліна ў выкананні самога аўтара.
Сустрэча атрымалася змястоўнай і цікавай, тым больш, хлопчыкі і дзяўчынкі самі чыталі вершы.