Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 324
Центральная городская библиотека им. К. Маркса — УК «ЦСГПБ»
Центральная городская библиотека им. К. Маркса
25.06.2018

10154172_548745938572622_50199929492775793_n22 чэрвеня ў бібліятэцы адкрылася фотавыстава магілёўскага фатографа Генадзя Карчэўскага «Магілёўскія замалёўкі», прысвечаная 751-му дню нараджэння г. Магілёва (у рамках крэатыў-праекта «Арт-акно як аб’ект культурнай прасторы бібліятэкі»).

На экспазіцыі прадстаўлены 22 фотаздымка чорна-белых фатаграфій з відамі горада Магілёва, яго ваколіц, якія маюць сёння свой імідж і аблічча, а таксама гараджане горада.

Творчасць Генадзя Карчэўскага ў асноўным прадстаўлена серыямі работ, прысвечаных роднаму гораду Магілёву (у гэтым плане сам аўтар работ з’яўляецца летапісцам нашага горада).

На выставе прадстаўлены работы з розных серый: «Магілёў піктарыальны», «Штодзённыя замалёўкі», «Пляжная графіка», «Гарадскі драйв», «Пейзаж», «Магілёўская Венецыя».

«Магілёў піктарыальны». У гэтай серыі аўтар паказвае паўсядзённае жыццё  гараджан.

«Штодзённыя замалёўкі» — гэта серыя фотаздымкаў, якую аўтар зрабіў за некалькі апошніх год. Тэма гарадскіх замалёвак з’яўляецца асноўнай для яго творчасці. Генадзь ходзіць па вуліцах, дварах, праходзе праз аркі і назірае за гараджанамі. Бачыць цікавыя моманты і пачынае фатаграфаваць. Гэта невялікая колькасць з таго, што ён можа паказаць на выставе.

У серыі «Пляжная графіка» аўтар выкарыстаў доўгую вытрымку і ўстрэсванне камеры падчас фотаздымкі. Дзякуючы яркім блікам на вадзе малюнак фармаваўся светлымі і цёмнымі рыскамі, што нагадвае гравюру або нядбайны малюнак.

Серыя «Гарадскі драйв».  Горад — гэта заўсёды рух, гэта пастаянна зменлівая стыхія людзей і машын. Усе мы кудысьці спяшаемся.

«Пейзаж» — класічны чорна-белы пейзаж у нізкім ключы. У сюжэтах актыўным складнікам з’яўляецца неба. Менавіта неба часта зменьвае нават самы банальны сюжэт.

«Магілёўская Венецыя» — серыя магілёўскіх краявідаў сфатаграфаваная пасля дажджоў. Дзякуючы лужынам атрымаўся эфект вялікай воднай прасторы, у якой адлюстроўваюцца людзі і будынкі горада. У асноўным гэта цэнтр старога горада з пабудовамі XVIII — XIX стагоддзяў, сярод якіх ёсць і сучасныя.

Толькі Свята-Мікольскі жаночы манастыр (XVII стагоддзе) размешчаны асабняком.

Да ведама: Генадзь Карчэўскі нарадзіўся ў Магілёве, у 1954 г. 

У 1984 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), аддзяленне графічнага дызайну. Абараніў дыпломную працу на тэму: «Выкарыстанне фотаграфікі ў афармленні друкаванай прадукцыі».

З 1986 года  ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах і конкурсах. Усяго прыняў удзел у больш чым 90 выставах. Мае шэраг узнагарод і публікацый у краіне і за мяжой. 

У 1988 годзе адбылася творчая паездка на Кубу па выніках фотаконкурсу «Магілёў архітэктурны». 

У 1996 годзе адбылася творчая камандзіроўка ў Ерусалім па выніках конкурсу творчых праектаў пры спонсарскай падтрымцы Беларускага аддзялення «Фонд Сораса».

З 1997 года з’яўляецца членам Міжнароднай федэрацыі фотамастацтва FIAP. Член Беларускага грамадскага аб’яднання «Фотамастацтва». 

Працуе ў сферы рэкламы. 

Персанальныя выставы:  

  • 1994 — персанальная выстава ў Аўстрыі, г. Лінц. (Linz, Austria, Fotoclub SK «Voest», 05.05 — 25.05.1994)

Узнагароды, падзеі :

  • 1993 — ўдзельнік 22-га Кангрэса FIAP ў Галандыі. (Dribergen, Nederland, 30.05 — 05.06 1993). 
  • FIAP, PSA, China photoart association і іншыя.

Выстава будзе дэманстравацца да 11 ліпеня.
Запрашаем усіх жадаючых!

(вул. Першамайская, 30)

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10154172_548745938572622_50199929492775793_n первая