Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 324
Центральная городская библиотека им. К. Маркса — УК «ЦСГПБ»
Центральная городская библиотека им. К. Маркса
14.02.2019

palyavanneДавайце разам пачытаем

У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі і на гэтай мове чытае кнігі.

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса прапануе для вас кнігі, якія можна чытаць і перачытваць шмат разоў, і кожны раз знаходзіць у іх нешта новае.


wr-720.sh-18

Баршчэўскi, Я. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях  : пер. з пол. мовы ; Ян Баршчэўскі ; уклад., пер. з пол. мовы, паслясл., камент. Міколы Хаўстовіча. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. — 326 с. — (Школьная бібліятэка)

Ян Баршчэўскі (1794 (?) – 1851) — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Галоўны яго твор – «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях «, дзе ўпершыню шырока выкарыстоўваюцца беларускія казкі і паданні, дзе ў кожным слове «чуваць беларуса». Кнігу Я. Баршчэўскага часта параўноўваюць з сусветна вядомым эпасам «Тысяча і адна ноч».

…Хто мае душэўны спакой, той усё бачыць у прыгожых колерах…

…Святло навук і цнатлівасць — гэта праваднікі на шляхах жыцця, без гэтага ліхтара ты будзеш блукаць сярод цемры і ніколі не даплывеш да Порта Спакою душы і шчасця…


medium_afe44d9017f4f7227221794ba5610f47Купала, Я. А хто там ідзе? = And, say, who goes there? : на мовах свету / Янка Купала ; [складальнікі: В. Рагойша, А. Ляшковіч ; рэдкалегія: У. У. Андрыевіч (галоўны рэдактар) і інш. ; пераклад на англійскую мову: А. В. Цітова]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі, 2018. — 203с.

Кніга аднаго верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?», якая выйшла ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, змяшчае пад сваёй вокладкай пераклады гэтага твора на 101 мову свету. Аб’яднаўшы пісьменнікаў, перакладчыкаў і проста ўлюбёных у беларускую паэзію людзей з розных кантынентаў агульнай ідэяй — данесці да сваіх суайчыннікаў сугучнасць думак беларусаў, яна сапраўды можа лічыцца інтэрнацыянальнай кнігай свету. Выданне прызначана для шырокага кола чытачоў, усіх тых, каго цікавіць Беларусь, хто хоча спазнаць душу беларускага народа і паспрабаваць знайсці адказ на пытанне: «А хто там ідзе?».


Image00001Колас, Я. На ростанях : трылогія / Якуб Колас. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — 660 с.

На ростанях — эпічная трылогія класіка беларускай літаратуры Я. Коласа, адзін з першых беларускіх раманаў, які меў вялікае значэнне для развіцця жанру рамана ў беларускай літаратуры. Дзеянне рамана адбываецца на Беларусі ў перыяд першай рускай рэвалюцыі, гады сталыпінскай рэакцыі і новага ўздыму рэвалюцыйнага руху. Малюючы шырокую карціну жыцця беларускага народа, аўтар асноўную ўвагу ўдзяляе праблеме гістарычнага лёсу інтэлігенцыі. Галоўны герой трылогіі – вясковы настаўнік Андрэй Лабановіч, які шукае правільныя шляхі да яднання з народам, да рэвалюцыі.


Ivan_Melezh__Lyudzi_na_balotseМележ, I. П. Людзі на балоце : раман з «Палескай хронікі» / Іван Мележ ; прадм. С. Андраюка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. — 446 с. — (Бiблiятэка школьнiка)

…трэба, каб чалавек жыў як чалавек, а не як звер. Каб не душыўся дымам і не пух з голаду. Каб не гібеў век у цемры і не баяўся нікога і нічога…

«Людзі на балоце» — славуты раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа (1921—1976), першы з цыкла «Палеская хроніка». Гісторыя кахання Васіля і Ганны, якая хвалюе не адно пакаленне чытачоў, пачынаецца якраз у той час, калі беларуская вёска перажывала страшэнны злом. Вялікія гістарычныя падзеі, прыватныя лёсы людзей пісьменнік сплятае ў цікавую і знакаваю гісторыю, сучасны беларускі эпас.


19011-1Шамякін, І. П. Трывожнае шчасце : аповесці / Іван Шамякін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. — 607с. — (Бiблiятэка школьнiка)

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край. Праз узаемаадносіны Сашы Траянавай з Лялькевічам пісьменнік праўдзіва, эмацыянальна, псіхалагічна абвострана паказаў, што цяжкасці вайны ўскладняліся і маральнымі выпрабаваннямі. Саша з годнасцю прайшла праз гэтыя выпрабаванні: не пайшла за абставінамі, выстаяла, захавала вернасць блізкім. 


palyavanneКараткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = King Stakh’s Wild Hunt : аповесць : да 80-годдзя з дня нараджэння У. С. Караткевіча / Уладзімір Караткевіч ; укладанне У. Гілепа, С. Расолькі ; агульная рэдакцыя У. Гілепа ; прадмова і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча ; мастак Ю. Якавенка. — Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. — 757с.

Гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха» — адзін з найбольш папулярных твораў класіка беларускай лiтаратуры Уладзіміра Караткевіча. Створаная паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць.


Scan10002Быкаў, В. Пакахай мяне, салдацік : аповесці, апавяданні / Васіль Быкаў. Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2013. 572с.

Пакахай мяне, салдацік,
Буду вернай жонкаю,
А забудзеш — толькі разам
З роднаю старонкаю.

Кранальная гісторыя кахання і смерці напрыканцы вайны. Дзве самотныя беларускія душы выпадкова сустрэліся на далёкай чужыне. Ён, салдат, згартаваны нястачамі і жыццём побач са смерцю, і яна, малады зялёны парастак, з якога ўжо паспела выспець найпрыгожая кветачка Франя. Каханне зарадзілася, як гэта звычайна бывае, зусім нечакана, а развівалася імкліва. Ён пакінуў яе, каб атрымаць канчатковую перамогу, меўшы цвёрды намер пасля атрымання гэтай доўгачаканай перамогі вярнуцца да яе. Вярнуцца, каб атрымаць сапраўдную асалоду ад першага і чыстага кахання дзвюх беларускіх душаў. Вярнуцца, каб забраць яе з сабой і ніколі не адпускаць. 


15131-1Федарэнка, А. М. Нічые : аповесці, раман / Андрэй Федарэнка. Мн. : Маст.літ., 2009. 430с. (Беларуская проза XXI стагоддзя.)

Імя пiсьменнiка Андрэя Федарэнкi — знаёмае не толькi на Беларусi, яго творы перакладаюцца на розныя мовы, iх можна знайсцi ў хрэстаматыях i анталогiях. Аповесці «Нічые», «Вёска» і раман «Рэвізія», што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.


butevichБутэвіч, А. І. Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку [Тэкст] : займальны аповед пра каханне 17-гадовай беларускай князеўны Соф’і Гальшанскай і 70-гадовага караля польскага Ягайлы / Анатоль Бутэвіч. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 320 с. — (Святло мінуўшчыны)

Займальны аповед пра прыгоды і каханне 17-гадовай беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і 70-гадовага вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы, чацвёртае шлюбаванне якога адбывалася ў беларускім Новагародку ў лютым 1422 года. У выніку ў Польшчы запачаткавалася вядомая на ўсю Еўропу каралеўская Ягелонская дынастыя. У рамане цесна пераплецены палітыка і каханне, інтрыгі і канфлікты, замешаныя на абвінавачваннях у здрадзе кожнай з чатырох жонак Ягайлы. Нават Соф’і давялося прылюдна даказваць, што яна не здраджвала каралю.


Lyudmila-Rubleuskaya---Avanturyi-studyiyozusa-Vyirvicha--Рублеўская, Л. І. Авантуры студыёзуса Вырвіча : раман прыгодніцкі і фантасмагарычны / Людміла Рублеўская. — Мінск : Звязда, 2014. — 319с. — (Святло мінуўшчыны)

Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў 18 стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацку. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, – суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай….