Центральная городская библиотека им. К. Маркса
Аркадзь Куляшоў займае выключнае месца ў культурнай прасторы нашай краіны. Народны паэт Беларусі, таленавіты творца, вядомы як аўтар тэкстаў для песень.
24 верасня ў рамках праекту культурна-гуманітарнай накіраванасці «Быть свечой горящей…» для навучэнцаў 10 класса ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Магілёва» прайшла літаратурная гасцёўня «Я ішоў па жыцці: А. Куляшоў».
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з цікавымі звесткамі жыцця вядомага паэта, праслухалі вершы і балады ў выкананні ўдзельніцы Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў Ульяны Жардзецкай і бібліятэкараў, завочна пазнаёміліся з унучкай паэта, праслухалі песню «Бывай» (словы А. Куляшова, муз. І. Лучанка). Даведаліся пра тое, што А. Куляшоў з’яўляецца таксама і сааўтарам сцэнарыяў фільмаў такіх як «Чырвонае лісце», «Першыя выпрабаванні» (па трылогіі Я. Коласа «На ростанях») і «Запомнім гэты дзень».
Супрацоўнікамі бібліятэкі была аформлена міні-выстава «Волат беларускай паэзіі», на якой прадстаўлены кнігі таленавітага творцы.
Шчодрасць і цяпло сваёй душы паэт назаўсёды пакінуў сваім удзячным чытачам.