Центральная городская библиотека им. К. Маркса
21 лютага ў бібліятэцы ў межах Дня роднай мовы адбылася дыктоўка 2020 «Прага да ведаў», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Для напісання быў выбраны ўрывак з твора У. Караткевіча «Дрэва вечнасці».
Па выніках дыктоўкі, адзнакі ад 7 балаў і вышэй атрымалі пісьмовыя работы Бутанавай Н., Маісеевай М., Сяргеевай Т., Прасаловіч А. Асобна віншуем Разоўскую Э.Р, якая атрымала за пісьмовую работу дзесяць балаў.
Усе пісьмовыя работы знаходзяцца ў чытальнай зале бібліятэкі. Даведацца пра адзнакі можна па тэлефоне 22-95-78.