УК «Централизованная система государственных публичных библиотек г. Могилева»
Дзень роднай мовы – святочны дзень і асаблівы для кожнага з нас, кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Любіце і шануйце, як святыню, родную мову!
Шаноўныя магіляўчане, запрашаем вас прыняць удзел у моўным марафоне “Паўгадзіны з роднай мовай”, які падрыхтавалі публічныя бібліятэкі горада! У праграме: шматлікія акцыі, творчыя сустрэчы, літаратурныя гасцёўні і спектаклі, конкурсы эрудытаў, моўныя практыкумы, бібліясказы на роднай мове, а таксама арт-моб “Pro.Чытанне”.