Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 324
Библиотека-филиал № 9 им. Я. Купалы — УК «ЦСГПБ»
Библиотека-филиал № 9 им. Я. Купалы
26.10.2018

первая купала

У гасцях у Паўлінкі

 

23 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя выставы адной кнігі “Паўлінка”: літаратурная і сцэнічная слава”.

У 2018 годзе споўнілася 105 гадоў першаму выданню камедыі Янкі Купалы “Паўлінка” і першай яе пастаноўцы. Выстаўка змяшчае чатыры раздзелы: “Жамчужына таленту пісьменніка”, “Муза Янкі Купалы”, “Візітоўка Купалаўскага тэатра”, “Спектакль пачынаецца з афішы” і напоўнена цікавай інфармацыяй пра цудоўны твор выдатнага пісьменніка. Тут чытач знойдзе звесткі аб гісторыі напісання твора, крытычны матэрыял, энцыклапедычныя даныя пра акцёраў, якія былі заняты ў пастаноўках спектакля на працягу цэлага стагоддзя.

У час прэзентацыі наведвальнікі даведаліся, як такі вобраз нарадзіўся ў славутага беларускага паэта, драматурга, публіцыста Янкі Купалы, хто стаў прататыпам свавольнай дзяўчыны, здольнай адрачыся ад бацькоў у імя кахання і светлага жыцця.

Літаратурна-музычная імпрэза “У госці да Паўлінкі” ў выкананні творчай групы педагогаў і выхавальнікаў цэнтра творчасці “Эверэст” унесла жывое ўспрыманне прапанаванага матэрыялу. Гэта альтэрнатыўная гісторыя стварэння дадзенага твора. Да нас прыйшоў юнак Янка, які цудам апынуўся ў бібліятэцы, дзе і сустрэўся са сваімі будучымі персанажамі: прывабнай Паўлінкай і фанабэрыстым панам Быкоўскім. Заключным момантам імпрэзы стала праслаўленне кнігі і чытання, а таксама выкананне песні пра Янку Купалу У. Будніка на сл. У. Някляева  «Веснавыя званы».

Удзельнікі мерапрыемства па новаму адкрылі для сябе “Паўлінку”, якая па сёняшні дзень карыстаецца нязменным поспехам у чытачоў і гледачоў.

IMG_8278IMG_8280IMG_8282IMG_8283IMG_8285IMG_8292IMG_8293IMG_8296IMG_8299IMG_8308IMG_8310IMG_8311IMG_8313IMG_8317IMG_8320