Бібліятэка-філіял №1 імя Я. Коласа
Мудры, зямны, незабыўны Якуб Колас
Ёсць людзі, пра якіх нельга гаварыць без хвалявання і сардэчнай удзячнасці за тое, што яны зрабілі ў жыцці. Такім чалавекам з’яўляецца Якуб Колас — выдатны паэт, празаік, драматург. Яго імя вядома далёка за межамі нашай рэспублікі. Беларускі народ па праву ганарыцца сваім Песняром, які прынёс нашай літаратуры сусветную славу. Калі мы пачынаем чытаць творы Якуба Коласа, нас заўсёды ахоплівае нейкае асаблівае пачуццё. Здаецца, мы прыйшлі ў госці да вельмі блізкага і роднага чалавека, які нас любіць і паважае.
На абанеменце ў бібліятэцы арганізавана выставачная экспазіцыя “Запавет песняра: жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа”, якая мае наступныя раздзелы: “Якуб Колас: старонкі жыцця”, “Пясняр зямлі беларускай”, “Памяць удзячных нашчадкаў”. Дапаўненнем да кніг з’яўляюцца фотаздымкі пісьменніка ў розныя перыяды жыцця і творчай дзейнасці.
Асаблівую цікавасць прадстаўляе кніга “І бачу пройдзеныя далі…”, падараваная бібліятэцы ўнучкай Я. Коласа, Верай Міцкевіч, з імянным подпісам.
Выстава будзе дзейнічаць да канца года.