Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 324
Бібліятэка-філіял №6 — УК «ЦСГПБ»
Бібліятэка-філіял №6
06.06.2019

DSC006722019-ы Год малой радзімы — знамянальны юбілеямі пісьменнікаў-землякоў. На працягу года бібліятэка будзе знаёміць сваіх чытачоў з іх творчасцю, прадставіўшы яе на выставе-інсталяцыі «Літаратурнае акенца Магілёўшчыны».

Магілёўшчына — край Прыдняпроўскі. Спрадвеку ён славіцца сваёй песеннасцью. Тут нарадзіліся многія таленавітыя і знакамітыя празаікі і паэты, якія сталі класікамі беларускай літаратуры.

Сярод многіх слаўных імёнаў — беларускі драматург — Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, заснавальнік жанру байкі і мастацкай прозы Альгерд Абуховіч, пісьменнік, літаратуразнаўца, публіцыст і гісторык Максім Гарэцкі, знакаміты паэт Аркадзь Куляшоў, а таксама — Іван Чыгрынаў, Алесь Пісьмянкоў, паэт-лірык Аляксей Пысін, Іван Пехцераў, Іван Аношкін і іншыя выбітныя майстры слова.

Не страчваюць сувязі з роднай Магілёўшчынай вядомыя пісьменнікі, што жывуць зараз у Маскве, Мінску і іншых гарадах: Ігар Шклярэўскі, Іван Бурса, Наталля Батракова, Мікалай Аўрамчык, Дзмітрый Бугаёў, Наталля Ігнаценка, Валянціна Паліканіна, Вячаслаў Казакевіч, Валерый Казакоў і іншыя.

Членамі Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», старшынёй якога з’яўляецца пісьменнік Аляксандр Казека, з’яўляюцца такія таленавітыя літаратары, як Ніна Кавалёва, Мікалай Леўчанка, Валянціна Габрусева, Мікалай Барысенка, Аляксандр Балдоўскі, Віктар Кунцэвіч і іншыя.

Шэрагі Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў папаўняюцца новымі таленавітымі аўтарамі: Вольга Бялова, Жанна Усцінава, Наталля Азаранка.

Магілёўшчына ганарыцца сваімі знакамітымі пісьменнікамі-землякамі, а яны ў сваю чаргу ў кожным радку ўслаўляюць і аддаюць даніну павагі сваёй малой радзіме.

DSC00672