Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К.Маркса
Традыцыі кожнага народа складаюцца вякамі, тысячагоддзямі і перадаюцца з пакалення ў пакаленне як неад’емная частка ўкладу жыцця чалавека.
На абанеменце аформлена кніжная выстава “…І ажывае спадчына”, на якой змешчаны матэрыял пра тое, як жылі нашы продкі, што яны спажывалі, апраналі, абувалі, чым займаліся.
Выстава будзе дэманстравацца на працягу месяца.