Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса
Беларусь мая родная,
Як жа я рвуся яшчэ раз
Пеша ўсю цябе змераць,
Увесь і чабор твой, і верас!..
А. Куляшоў
6 лютага адзначаецца 105 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Аляксандравіча Куляшова, выдатнага паэта, публіцыста, перакладчыка, вядомага сцэнарыста, грамадскага дзеяча.
Куляшоў – магутны майстар паэтычнага эпасу. У сваіх творах ён выступае як сапраўдны сябар, які ніколі не здрадзіць сяброўству, Бацькаўшчыне, роднай жанчыне.
На абанеменце аформлена кніжная выстава «Волат беларускай паэзіі», дзе прадэманстравана літаратурная спадчына Аркадзя Куляшова.
Выстава будзе дэманстравацца на працягу лютага.