Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса
Магілёўшчына – край багаты на самабытных мастакоў слова. Яны імкнуцца праз створаныя паэтычныя вобразы данесці да свядомасці кожнага з нас прыгажосць і спрадвечныя каштоўнасці, дораць ціхую радасць зносін з навакольнай прыродай, пасяляюць у душы гармонію,суцяшэнне і спакой.
Раім пазнаёміцца з творчасцю пісьменнікаў-землякоў.Да ўвагі ўсіх чытачоў на абанеменце прадстаўлена кніжная выстава “Звонкае слова землякоў”, якая пазнаёміць чытача з творчасцю пісьменнікаў: А.Пысіна, І.Пехтерева, І.Аношкіна, В.Арцем’ева, В.Казакова і іншых.
Выстава будзе працаваць да канца жніўня.