1 квартал 2021

Карпечанка, М. Імёны ў кантэксце эпох : нарысы / Міхась Карпечанка ; [прадмова А. Карлюкевіча]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. — 358 с. : іл., партр.

У кнігу “Імёны ў кантэксце эпох” увайшлі біяграфічныя нарысы пра выбітных дзеячаў навукі, культуры і мастацтва, вытворчасці і шэрагу іншых галінаў дзейнасці, якія нарадзіліся на Бялыніччыне.

Книга находится в: ЦГБ им. К. Маркса, ДБ им. А. С. Пушкина.

Пригодич, З. К. Созидатели / Зиновий Пригодич. — Минск : Мастацкая літаратура, 2020. —  Кн. 2. — 2020. — 293, [2] с. — Содержание: беседы с В. Гаевой, О. Волковой, О. Елисенковым, М. Козинцом, М. Савицким, Я. Сипаковым, И. Шамякиным, И. Юркиным, А. Ярмоленко.

Книга Зиновия Пригодича «Созидатели» включает в себя четырнадцать бесед со знаковыми фигурами белорусской культуры. Это беседы-эссе, беседы-портреты, беседы-очерки, в которых глубоко и всесторонне раскрываются характеры известных личностей, их духовный и моральный мир, их интересные, иногда драматичные судьбы.

Книга находится в: ЦГБ им. К. Маркса, ДБ им. А. С. Пушкина.

Гарадніцкі, Я. А. Чалавек Рэнесансу, прадвеснік постмадэрну : мастацкі свет Уладзіміра Караткевіча / Яўген Гарадніцкі ; [рэдактар Н. Г. Шчарбакова]. — Мінск : Звязда, 2020. — 365, [2] с. : іл., партр. ; 22 см. — Бібліяграфія: с. 362―366 (45 назв.).

У кнізе, прысвечанай 90-гадоваму юбілею аднаго з самых выбітных творцаў беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя, разглядаюцца ўсе найбольш прыкметныя складнікі яго мастацкага свету, якія ў сваёй сукупнасці ўтвараюць чароўную і прыцягальную адметнасць твораў гэтага выдатнага майстра. Увага аўтара засяроджваецца на асаблівасцях паэтыкі і стылю пісьменніка.

Уладзімір Караткевіч паўстае як неардынарная творчая асоба са сваім унікальным духоўным і мастацкім светам, і разам з тым яго творчасць упісваецца ў літаратурны кантэкст свайго часу і іншых мастацкіх эпох. 

Книга находится в: ЦГБ им. К. Маркса, ДБ им. А. С. Пушкина.

Pодны небасхіл у сэрцы : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі : у 2 кн. — Мінск : Звязда, 2021. — 31 см. — (Адрасы Беларусі ў свеце).  Кн. 2 / [укладальнік Н. Крыцкая ; прадмова С. Ананьевай]. — 278, [1] с. : каляр. іл. — Частка тэксту на рускай мове. — Змест: раздзелы: Рэспубліка Казахстан ; Кыргызская Рэспубліка ; Рэспубліка Таджыкістан ; Туркменістан ; Рэспубліка Узбекістан.

На старонках «Роднага небасхіла ў сэрцы» чытача чакаюць сустрэчы з ураджэнцамі Міншчыны, Магілёўшчыны, Гродзеншчыны, іншых куточкаў Беларусі, якія пакінулі свой след у гарачай старонцы.

У кнізе расказваецца і пра тых замежных сяброў нашай краіны, якія спрыяюць у сваіх старонках пашырэнню ведаў пра Беларусь і беларускую культуру. Менавіта дзякуючы іх творчым, арганізацыйным намаганням у Цэнтральнай Азіі і сёння выходзяць пераклады твораў беларускіх класікаў і сучасных літаратараў на розныя мовы — і асобнымі кнігамі, і на старонках літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных газет і часопісаў. Дзякуючы іх руплівасці жыхары гэтых дзяржаў набываюць магчымасць разгледзець калектыўны мастацкі партрэт Беларусі, беларускага народа, адкрыць для сябе менталітэт беларусаў.

Книга находится в: ЦГБ им. К. Маркса, ГБ № 4, ГБ № 9, ДБ им. А. С. Пушкина, ДБ № 9.

Просмотров: 13