Бунцэвіч, Надзея. Творчасць-вытворчасць-гандаль-сэрвіс : [у Магілёве адкрылася незвычайная мастацкая галерэя] / Надзея Бунцэвіч // Культура. — 2017. — 5 жніўня. — С. 4.
У Магілёве адкрылася незвычайная мастацкая галерэя. Незвычайная не толькі таму, што прыватная — і пры гэтым бясплатная. Большасць наведвальнікаў там апынаюцца выпадкова (пераважна тыя, хто мас- тацкія музеі звычайна не наведвае). Але сыходзіць яны не спяшаюцца, пакідаюць захопленыя эпітэты ў кнізе водгукаў і часта пасля галерэі накіроўваюцца на іншыя падобныя выставы. Як такое можа быць? I ці можа падобная ініцыятыва стаць прыкладам для іншых творцаў, асоб і арганізацый, зацікаўленых у прасоўванні нацыянальнага мастацтва — разам з вы- творчай прадукцыяй?
Надзея БУНЦЭВІЧ
Бензапілы — налева, карціны — направа
Галерэя знаходзіцца пад адным дахам з… крамай, дзе гандлююць электра- і бензаінструментам, будаўнічай і садовай тэхнікай ды іншымі прыладамі. Усё тэта — у пакойчыку налева. Орвісны цэнтр гарантаванага абслугоўвання, дзе пры неабходнасці ажыццяўляюць рамонт усяго набытага, — у прыбудове з асобным уваходам. А ў пярэднім пакоі і дзвюх валах направа — скульптуры ды карціны.
Выставачнае памяшканне называюць Галерэяй Андрэя Вараб’ёва — вядомага беларускага скульптара, які ўзначальвае Магілёўскую абласную арганізацыю Беларускага саюза мастакоў. Уладальнікам (і адначасова экскурсаводам, наглядчыкам, нават крыху навуковым супрацоўнікам) з’яўляецца прадпрымальнік Леанід Малчанаў — сын былога вайскоўца і мастака Мікалая Малчанава (1933 — 1993). Пасля смерці жывапісца, які за выставу ў Маскве быў уганараваны значком Усесаюзнага цэнтральнага савета прафсаюзаў «За дасягненні ў самадзейным мастацтве», засталося каля 400 творчых прац. Першая экспазіцыя галерэі з’яднала двух мастакоў: скульптуры — Вараб’ёва, карціны і эцюды — Малчанава. — Галоўным калекцыянерам сваіх прац звычайна становіцца сам аўтар, — тлумачыць пры- чыну з’яўлення галерэі Андрэй Вараб’ёў. — Яны захоўваюцца ў майстэрні. Але як паказаць іх людзям? Мае скульптуры, што ўсталяваны ў Магілёве ды іншых гарадах, звычайна больш простыя па змесце, часам з гумарам. Такое мастацтва таксама патрэбна! Але хочацца, каб хтосьці не толькі ўсміхнуўся, але і задумаўся над сваім жыйцём, праз творы мастацтва адчуў памкненні сваёй душы.
Напаўразбураны будынак раней належаў ДАСААФ: там змяшчаўся цір. Выкупілі яго яшчэ ў 1990-я, адрамантавалі, але выкарыстоўвалі як вытворчае памяшканне. Нарэшце, узнікла ідэя галерэі — акурат да адкрыцця ў Магілёве Міжнароднага скульптурнага пленэра «Каменная казка» да 750-годдзя горада. Тады ж быў задзейніча ны і ўнутраны дворык. Будынак з наваколлем стаў родным домам для ўдзельнікаў: яны тут і пераапраналіся, і сталаваліся, і захоўвалі свае прылады. Агароджаная тэрыторыя, дзе таксама выстаўлены некалькі вулічных скульптур, патрабуе далейшага ўпарадкавання, але абяцае вялікія перспектывы.
— Тут з цягам часу будзем ладзіць імпрэзы пад адкрытым небам, — гаворыць Леанід Малчанаў. — Месца маляўнічае, ка- ларытнае. Можна сказаць, у парку, бо вакол — зялёная зона, побач — рака Дубравенка, што ўпадае ў Днепр. Стаў мальберт ды пішы! Некаторыя мясцjвыя краявіды бацька адлюстраваў на сваіх карцінах. Былі ў яго і гэткія гістарычныя рэканструкцыі, калі ён разам з даследчыкамі паводле захаваных апісанняў аднаўляў знешні выгляд ранейшых збудаванняў. Некаторыя такія палотны былі набыты краязнаўчым музеем, але там яны захоўваюцца ў запасніках. У нас жа ёсць вольныя плошчы, каб данесці зробленае да гледача. Выставы будуць абнаўляцца: плануем рабіць іх па тры-чатыры на год. Зрабілі сайт av-gallery.by. Запаўняць яго плануем не пасля завяршэння выставы, а, наадварот, раней. Паставілі піяніна, зрабіўшы для яго выкшталцоны белы корпус. На адкрыцці музіцыраваў наш вядомы музыкант, член Беларускага саюза кампазітараў Уладзімір Браілоўскі. Надалей збіраемся працягваць музычныя вечарыны — можа, нават паэтычныя, літаратурныя. Ідэй многа! Будзем імкнуцца іх увасабляць.
У памяць пра крынічку
У дзейнасці галерэі яшчэ шмат што можна ўдасканальваць. Асабіста мне не хапала звыклых шыльдачак з пазначанымі назвамі і годам напісання твораў. Леанід Мікалаевіч патлумачыў, што рабіў гэта свядома:
— Не ўсе карціны бацькі мелі назвы. Пазначыш адну — што рабіць з другой? Некаторыя ж, асабліва 1980-х гадоў, увогуле былі пазначаны дзіўна: «Кар’ера», «Сэ ля ві» («Такое жыццё»). А на такой карціне — быццам звыклы лясны відарыс з жывымі і палеглымі дрэвамі. Ці нацюрморт з кактусам, а называецца — «Самота»: бацька быў мастаком настрою, чалавечага стану. Пэўна, для некаторых гледачоў такія назвы маглі быць не зусім зразумелымі.
Вось тут не пагаджуся! Наадварот, асацыятыўныя спасылкі як нельга лепей адлюстроўваюць пераход ад рэалізму з рамантызма да сімвалізму. I сведчаць пра схільнасць аўтара-аматара (а ён, зразумела, шмат у чым абапіраўся на творчасць Шышкіна, Паленава, Саўрасава, Айвазоўскага, Бялыніцкага-Бірулі і іншых) да філасофскага мыслення. Менаві та філасафічнасць у поўнай меры ўласціва сучаснаму прафесійнаму майстру Андрэю Вараб’ёву, чые скульптуры выстаўлены побач.
Для пастаяннага прыцягнення грамадскай увагі неабходны зменныя выставы. Наступнай, як мне паведамілі, будзе экспанавацца творчасць маладой магілёўскай мастачкі Аксаны Еўдакіменка. Але, на маю думку, карыснай ва ўсіх сэнсах была б і хаця б невялічкая пастаянная экспазіцыя. Туды можна ўключыць тыя працы, што непасрэдна звязаны з Магілёвам, яго гісторыяй і сучаснасцю: скульптуры Вараб’ёва, якія пакуль чакаюць свайго ўсталявання, і карціны Малчанава, прысвечаныя мясцовым краявідам — цяперашнім і мінулым.
Асабліва прыцягальным гэта магло б быць для турыстаў — тым больш, што месцазнаходжанне галерэі акурат у цэнтры горада, насупраць гатэля «Магілёў», таму спрыяе. Бо тут намаляваны і касцёл Святога Станіслава, і ўжо не існуючы Магілёўскі замак, і многія іншыя цікавосткі. А можа, да некаторых такіх карцін з цягам часу з’явяцца і хаця б сціслыя суправаджальныя тэксты? Да прыкладу, гісторыя, якая натхняе на далейшае добраўпарадкаванне горада і наваколля — у тым ліку, і з прыцягненнем пазабюджэтных сродкаў, сабраных самімі магіляўчанамі і гасцямі горада.
— Была калісьці непадалёк крынічка, — распавядае Леанід Малчанаў пра адзін з відарысаў. — Для больш зручнага карыстання яе «закавалі» ў трубу, як рабілі і з іншымі такімі ручаямі. У 1970-я энтузіясты-добраахвотнікі, да якіх далучыўся і мой бацька, забетанавалі кавалак прылеглай тэрыторыі. Пазней тут з’явілася і невялічкая драўляная каплічка з крыжыкам (цяпер стаіць ужо іншая) — гэта і адлюстравана на адной з карцін. А на другой — як выглядала тая крыніца ў XVIII стагоддзі. Бацька сябраваў з нашым знакамітым краязнаўцам Іеранімам Філіповічам і абапіраўся на знойдзеныя ім дакументальныя пацвярджэнні.
Методыка папулярызацыі
Адметным уяўляецца тое, што Галерэя Андрэя Вараб’ёва стала цудоўным і шмат у чым новым варыянтам садружнасці бізнесу з мастацтвам. У свеце даўно ўсталявалася сістэма мецэнацтва, што налічвае некалькі стагоддзяў. Добра вядомыя і прыклады выкарысгання для мастацкіх выстаў вольных сцен у фае тых жа тэатраў, канцэртных залаў. Нагадаю, што ў тыя ж 1990-я па ініцыятыве Андрэя Вараб’ёва ў Мінску была адкрыта галерэя «А.В.» у тагачасным тэатры «Вольная сцэна». Цяпер тэта не менш знакаміты Рэспубліканскі тэатр беларускай драматурги, які паспяхова працягвае мастацкія традыцыі: сцены ў ім не пустуюць, частымі там бываюць і тэматычныя выставы, наўпрост звязаныя з пэўнай прэм’ерай. Распаўсюдзіліся, асабліва ў сталіцы, і вулічныя экспазіцыі, гледачамі якіх звычайна становяцца выпадковыя мінакі.
Магілёўская галерэя — прыклад сумяшчэння элементаў розных методык папулярызацыі мастацтва. Хтосьці завітвае сюды і сапраўды на мастацкую выставу. Хтосьці — па закупы альбо прыцаніцца. Такая сумесь мастацтва з будаўнічай ды садовай тэхнікай шмат дае кожнай з катэгорый наведвальнікаў. У бізнесменах і прасунутых дачніках, што імкнуцца ператварыць сваё лецішча ў міні-фермерскую гаспадарку, — абуджае мастацкія пачуцці, часам забытыя з-за напружанай працы. А прыхільнікаў мастацтва вымушае дадатковы раз задумацца, якімі высілкамі дасягаюцца даброты цывілізацыі.
Сацыёлагі пакуль не падлічылі, наколькі пры такім суседстве можа ўзрасці працэнт пакупак. Затое псіхолагі даўно давялі, што пры заключэнні любой дзелавой дамовы вельмі важная атмасфера. Невыпадкова ў тых жа супермаркетах уключаюць расслабляльную музыку. Тыя ж функцыі, акрамя ўласна папулярызацыі мастацтва, у тым ліку сярод яго, магчыма, пакуль не самых адданых прыхільнікаў, выконвае гэтая галерэя ў сценах крамы. Ці ж гэта не падстава задумацца? I для бізнесменаў і для мастакоў.