Жалудовіч, C. У музеі земляка / С. Жалудовіч // Магілёўская праўда. — 1987. — 21 мая.
Сёння — 50 год з дня арганізацыі навукова-даследчай дрэйфуючай станцыі «Паўночны полюс-1».
Зала гэтага музея амаль ніколі не пустуе. Сюды прыходзяць школьнікі, навучэнцы прафтэхвучылішчаў, студэнты, рабочыя, прыязджаюць дэлегацыі з іншых гарадоў. Не верыцца сёння, што дванаццаць гадоў назад тут быў пусты пакой і каб не ўпартыя намаганні і жаданне выхвацеля інтэр ната № 7 вытворчага аб’яднан-ия «Хімвалакно» імя У. I. Леніна Тамары Мікалаеўны Лялько, ён ніколі не ператварыўся б у музей Героя Савецкага Союза Ота Юльевіча Шміта.
Першы запіс у кнізе ганаровых наведвальнінаў музея ў інтэрнаце пакінулі сыны О. Ю. Шміта — Уладзімір і Сігурд. «Вялікае дзякуй усім, хто ствараў гэты музей, — напісалі яны, — Няхай ён паслужыць выхаванню моладзі, той справе, якой Ота Юльевіч аддаў нямала сіл».
Тых, хто прыходзіць сёння на экскурсіі ў музей, жыва цікавіць усё, што звяззна з жыццём і дзейнасцю славутага савецкага вучонага. Папаўняць музей новымі дакументамі і фотакопіямі дапамагаюць пастаянныя сувязі з былымі чалюскінцамі, роднымі Шміта.
НА ЗДЫМКАХ: У залах музея. З хваляваннем наведвальнікі дакранаюцца да ўсяго таго, што звязана з жыццёвым шляхам нашага славутага земляка.
Тэкст і фота С. Жалудовіча.